Перайсці да зместу

Сцяг Пуэрта-Рыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг свабодна асацыяванай дзяржавы Пуэрта-Рыка
ЗША
(22 снежня 1895 — 24 ліпеня 1952)
Сцяг выкарыстоўваўся, але афіцыйна прыняты не быў (22 снежня 189524 ліпеня 1952)
Зацверджаны 24 ліпеня 1952
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Сцяг Пуэрта-Рыка — афіцыйны сімвал свабодна асацыяванай дзяржавы Пуэрта-Рыка.

Сучасны сцяг Пуэрта-Рыка быў створаны ў 1895 годзе[1] на аснове кубінскага сцяга, са зваротнай заменай колеру трохвугольніка і палос, і выкарыстоўваўся як сцяг пуэртарыканскай секцыі Кубінскай рэвалюцыйнай партыі, якая змагалася за вызваленне ад іспанскага панавання Кубы і Пуэрта-Рыка.[2]

25 ліпеня 1898 года падчас іспана-амерыканскай вайны ў Пуэрта-Рыка ўварваліся амерыканскія войскі, высадзіўшыся ў муніцыпалітэце Гуаніка (ісп.: Guanica). У выніку вайны Іспанія была вымушана саступіць Злучаным Штатам Амерыкі Пуэрта-Рыка, а таксама Кубу, Філіпіны і востраў Гуам па Парыжскаму дагавору 1898 года.[3]

З 1 студзеня 1899 года і да 1952 года адзіным афіцыйным сцягам Пуэрта-Рыка быў сцяг Злучаных Штатаў.

24 ліпеня 1952 года сцяг 1895 года быў афіцыйна абвешчаны дзяржаўным і нацыянальны сцягам Пуэрта-Рыка, які можа вывешвацца толькі адначасова са сцягам ЗША.

У 1995 годзе, урад Пуэрта-Рыка зацвердзіў палажэнне аб сцягу Пуэрта-Рыка ісп.: «Reglamento sobre el Uso en Puerto Rico de la Bandera del Estado Libre Asociado de Puerto Rico»[4], у якім прыведзены колеры сцяга без указання каляровага тону, таму можна сустрэць сцягі з рознымі каляровымі адценнямі сіняга і чырвонага колеру.

Зноскі